Elsie (elsie_by) wrote,
Elsie
elsie_by

***

Вучымся жыць з болем,
што прарос і пасьпеў.
Полем яго, колем
сэрца аб вечны сьпеў.
Дні – як дзесяцігодзьдзі,
а хвіліны – як дні.
Боль, супыніся, годзе.
Пашчу сваю заткні.
Радасьць у чорным сьпісе,
зьехала за мяжу.
Прэч. Сыходзь. Адчапіся.
Хопіць, каму кажу.
Простых правіл бясьпекі
больш ня будзе, стары.
Дзе вы, новыя лекі,
новыя дактары?
Вучымся жыць з болем,
сьціснуўшы між зубоў.
Полем яго, колем
сэрца аб дзіды шыпоў.
Боль не літаратура,
проста ўголас крычу.
І зелянее скура,
і чарнее ўваччу.
З клеткі сябе самога
як ні рвіся, – дарма.
Раптам – менш. Перамога.
Адступае. Няма.
Толькі радасьць, якая
закіпае ў крыві:
Госпадзе, адпускае.
Ён сыходзіць. Жыві.

Андрэй Хадановіч


Tags: стихи
Subscribe

Posts from This Journal “стихи” Tag

  • ***

    У нас что ни факт – то фарс, предательство и подлог. Но каждый, конечно, честен, смешлив и чист. С тобой говорит Декарт, со мной – Набоков и Блок.…

  • ***

    Это сродни походу в волшебный лес. Пока ты не прячешь железо в его земле, пока не сходишь с тропы, не топчешь травы, твой путь безопасен, камни и пни…

  • Лекар дрэваў

    С. Латыпаву залатую сасну не паставіш у мох на калені, яна пойдзе за сонцам на дыбачках, дзе б ні расла. калі б вы былі дрэвамі, вам бы хапіла…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments