Elsie (elsie_by) wrote,
Elsie
elsie_by

***

Цемра, вецер і сьнег.
Студзень загнаў у кут.
Хто захацеў – зьбег.
Хто не хацеў – тут.

Не выбіралі радзім.
Проста – месца і час,
дзе ў бяздоньне глядзім,
а бяздоньне – у нас.

Дзе ў папяровым лісьце –
скрэсьленыя тамы,
дзе завіруха мяце
пад фанаграму зімы.

Крапае страхам ноч,
кратае вокны стынь,
кажа сьмеламу: “збоч”,
кажа ўпартаму: “кінь”.

Селіць у сны кашмар,
топіць сьвятло ўначы,
марнасьці ўласных мар
не разумеючы.

Як патлумачыць тым,
зь ядавітым хвастом:
той, хто будуе дым,
больш не збудуе дом.

Як ні катуй дзіця
ў страшнай казцы айчым,
наша казка жыцьця
скончыцца ясна чым.

Дыхай на пальцы зімы,
покуль сонца ў грудзях.
Над мурамі турмы
заўтра вывесяць сьцяг.

Андрэй Хадановіч


Tags: Беларусь, стихи
Subscribe

Posts from This Journal “стихи” Tag

  • Мокрыя травы

    Я сумую па радзіме, Па яе лугах і нівах, Па трыпутніку, што гладзіў Ногі збітыя мае, Па укропе на гародзе, Рэчках ціхіх і лянівых І па сопкай белай…

  • Васілю Быкаву

    Час стагоддзі, як касой, сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў… Ўсё мінае – Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем. Калі сонца выб’ецца…

  • (no subject)

    Ты не думал: кто я? Не думал: что ты? Ты просто делал свою работу. Как те, что в Освенциме откручивали вентиль: Вот так – откройте, вот так –…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments