Elsie (elsie_by) wrote,
Elsie
elsie_by

Старажытны беларус

Спічасты строй гатычных вежаў.
Ў дубах старэнькая царква...
«Як чалавеку жыць належыць,
Скажы мне, мудрасці сава?»
На хаты ў прывідах вішнёвых
Глядзіць, і іх не бачыць ён...
«Хоць ты адкрый мне тое Слова,
Святы Настаўніка закон!
Адкрый не верай ці бязвер’ем,
Не так, як Мойзасу калісь,
Як зведаць Словам, Весам, Мерай,
Што Ісціна на сей зямлі?
Ў чым чалавечнасці адзнакі,
За кім ісці, каго маліць,
Ці багахульстваваць, ці плакаць,
Ці кнігі на стагнáх паліць?»
Маўчанне. Кнігу ў скуры рудай
Закрыў, бо перад ім — сцяна.
І сэнс жыцця, і хто мы, людзі,
Па кнігах не спазнаць да дна.
І усплываюць за парогам
Краін далёкіх міражы.
Як сэрца цягнецца ў дарогу
Як прагнуць ногі зем чужых
Туды! Туды! З няпэўнай картам.
Туды, каб рассудзіць спаўна,
Чым дрэнны чалавек і варты,
І з родным краем параўнаць.
Нясцерпна думаць, што блукаюць
За вобрыем, далёка, там
І какадрыл, і цудзь марская,
І страшны звер сланапатам.
Ўсё выпытаць, не для прыправаў —
А ўрэшце, можа, і для іх —
Пачым там перац, вера, слава,
Грахоў смяротных сем людскіх?
Прайсці праз горы, моры, догі
Нязнанай сотняй пуцявін
І зведаць золата, і бога,
Й сем кліматаў чужых краін.
Калі ж абрыдне — божа мілы!—
Пад лаўрамі чужынскі рай
Прыдумаць бронзавыя крылы,
Каб адляцець у праўды край
І сесці й піць красу зямліцы,
Якой ты гонар, моц і шчыт,
Красу вунь той, сваёй званіцы,
Дзе ў бронзу гучна б'юць хрушчы.

Уладзімір Караткевіч


Tags: стихи
Subscribe

Posts from This Journal “стихи” Tag

  • (no subject)

    Ты не думал: кто я? Не думал: что ты? Ты просто делал свою работу. Как те, что в Освенциме откручивали вентиль: Вот так – откройте, вот так –…

  • ***

    Вучымся жыць з болем, што прарос і пасьпеў. Полем яго, колем сэрца аб вечны сьпеў. Дні – як дзесяцігодзьдзі, а хвіліны – як дні. Боль, супыніся,…

  • ***

    Цемра, вецер і сьнег. Студзень загнаў у кут. Хто захацеў – зьбег. Хто не хацеў – тут. Не выбіралі радзім. Проста – месца і час, дзе ў бяздоньне…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment