Elsie (elsie_by) wrote,
Elsie
elsie_by

У сераду выпадкова трапілі на спеўны сход:-)

З удзелам Змітра Вайцюшкевіча. І песні там былі добрыя. У тым ліку “Дзе мой край” – на мой погляд, лепшая з песен Вайцюшкевіча і адзін з лепшых вершаў Уладзіміра Караткевіча. Увогуле адзін з лепшых пра Беларусь.

Паслухаць, як яна гучыць, можна тут. Музыка і спеў Змітра Вайцюшкевіча.



Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат, заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары‑акіяны, і неба — разлівы ільноў.

Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі‑хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, — ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край? Там, дзе мудрыя продкі у хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціннем і добрае сонца ўгары.

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую і тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты — наш край. Ты — чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,
Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй раллёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Не кінем,
Не кінем цябе.
Tags: стихи
Subscribe

Posts from This Journal “стихи” Tag

  • ***

    У нас что ни факт – то фарс, предательство и подлог. Но каждый, конечно, честен, смешлив и чист. С тобой говорит Декарт, со мной – Набоков и Блок.…

  • ***

    Это сродни походу в волшебный лес. Пока ты не прячешь железо в его земле, пока не сходишь с тропы, не топчешь травы, твой путь безопасен, камни и пни…

  • Лекар дрэваў

    С. Латыпаву залатую сасну не паставіш у мох на калені, яна пойдзе за сонцам на дыбачках, дзе б ні расла. калі б вы былі дрэвамі, вам бы хапіла…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments